13389
Cацыялістычны рух, Дыскусія

Як сацыялістычны інтэрнацыянал не рэалізаваў адну задуму.

0 96

Беларускія ўлады не пусцілі ў краіну прадстаўнікоў Партыі еўрапейскіх левых, якія збіраліся прыняць удзел у канферэнцыі «Дэмакратыя і эканамічны крызіс», што праходзіла 9-10 чэрвеня ў Менску. Свой каментар з нагоды падзеі нам даслаў Анатоль Сидарэвіч — гісторык, адзін з лідараў беларускай сацыял-дэмакратыі.

З задавальненнем прачытаў інфармацыю пра тое, што ў Менск не пусцілі ўдзельнікаў канферэнцыі Партыі еўрапейскіх левых.усцілі ў краіну прадстаўнікоў Партыі еўрапейскіх левых, якія збіраліся прыняць удзел у канферэнцыі «Дэмакратыя і эканамічны крызіс», што праходзіла  9-10 чэрвеня ў Менску.

Можна было б заняцца статысткай і паказаць, як паводзілі сябе сябры Левай партыі Нямеччыны або Партыі еўрапейскіх левых падчас прыняцця рэзалюцыяў Бундэстага і Еўпарламента з асуджэннем лукашысцкага рэжыму.

Так, гэта праўда, што ў Еўропе Лукашэнку з яго рыторыкай лічылі і, магчыма, яшчэ лічаць ледзь не сацыялістам. Праўда і тое, што еўрапейскім левым дапамагалі дасягнуць такога разумення нашыя ліберальныя публіцысты (яшчэ нядаўна Віктар Марціновіч на поўным сур’ёзе пісаў, што ў Беларусі – сацыялізм). Пра тое, што Лукашэнка – стыхійны сацыяліст і нават сацыял-дэмакрат пісаў, на наш сорам, і Анатоль Ляўковіч, былы сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і паплечнік Сяргея Калякіна.

Тое, што 9 чэрвеня дзеяч чэшскай Партыі дэмакратычнага сацыялізму Іржы Гудачэк (Hude?ek) і яго калегі з Эстоніі Сяргей Юргенс ды Уладзімір Кручынін не здолелі трапіць на міжнародную канферэнцыю Партыі еўрапейскіх левых (ПЕЛ) «Дэмакратыя і эканамічны крызіс», можа, хоць трохі ацвярэзіць нашых, што ні кажы, калегаў па левым флангу. Будзем спадзявацца, што лідэр ПЕЛ, французскі камуніст П’ер Ларан (Laurent), зробіць з гэтае падзеі пэўныя і адзназначныя высновы. (Дарэчы, на сайце ПЕЛ інфармацыі пра інцыдэнт яшчэ няма.)

Ды я пра іншае – пра Сацыялістычны Інтэрнацыянал (СІ). У структуры гэтае найстарэйшае міжнароднае няўрадавае арганізацыі маецца Камітэт для краін СНД, Каўказа і басейну Чорнага мора. Пасяджэнні гэтага камітэта раз, а то і два разы на год адбываюцца ў адной з краін рэгіёну. На постсавецкай прасторы такія пасяджэнні адбыліся ў Маскве, Кіеве, Ерэване, Бакы і Алматы. У 2010 годзе генеральны сакратар СІ, чылійскі сацыяліст Луіс Аяла загарэўся быў ідэяй сабраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і рабочых партый у сталіцы Беларусі. Сустрэча мелася адбыцца ў 2011 годзе. Праўда, у не адзін чалавек у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі сумняваўся, што гэты праект удасца рэалізаваць. Але ім спрабавалі давесці, што раз ужо ў такіх недэмакратычных краінах, як Азербайджан і Казахстан, Інтэрнацыяналу ўдалося дамовіцца з уладамі, удасца і ў Беларусі.

Чакалася, што дзеля перамоваў з беларускімі ўладамі Луіс Аяла прыедзе ў Менск. І таварыш Аяла сапраўды прыехаў у сталіцу Беларусі. У студзені 2011 года – праз месяц пасля крывавай нядзелі 19 снежня. Не дамаўляцца з уладамі Беларусі аб правядзенні пасяджэння Камітэта для краін СНД, Каўказа і басейну Чорнага мора, а тут, у Беларусі, выказаць салідарнасць з палітзняволенымі, у тым ліку з сацыял-дэмакратамі. Аб магчымасці пасяджэння Камітэта ў Менску генсек Інтэрнацыяналу, наколькі помніцца, нават не заводзіў гаворкі. 19 снежня 2010 года ён пра палітычны рэжым у Беларусі зразумеў усё.

Анатоль Сідарэвіч

11 чэрвеня 2012 г.

Leave a reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


4 + семь =

Каталог TUT.BY