Left-Turn-road-sign1
Навіны, Справы

Сустрэча прадстаўнікоў левых партый і рухаў

0 70

17 лютага ў Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускай партыі зялёных, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), аргкамітэта Беларускай партыі працы, а таксама незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх ініцыятываў (праект “Прасвет”, Федэрацыя анархістаў).

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб цяперашняй сітуацыі ў краіне, аб тэндэнцыях ў лагеры апазіцыі і планах дзеянняў левых сілаў на маючых адбыцца мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах. Канстатаваўшы неабходнасць шырокай мабілізацыі людзей наёмнай працы супраць антысацыяльнай палітыкі ўладаў, відавочны ідэйны крах неаліберальнай альтэрнатывы, удзельнікі сустрэчы аднадушна выступілі за пачатак дыялогу беларускіх левых.

Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб супольным удзеле ў першамайскіх акцыях, аб стварэнні гэтак званага кальца левых медыярэсурсаў, правядзенні форуму левых сілаў. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанне аб фармаце міжпартыйнай і грамадзянскай платформы, на базе якой было б магчымае вылучэнне адзінага левага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Прадстаўнікі партый і рухаў дамовіліся ў самы бліжэйшы час прадоўжыць кансультацыі, накіраваныя на інтэграцыю левага крыла дэмакратычнага руху Беларусі.

 Рабочая каардынацыйная група

Leave a reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


пять − = 4

Каталог TUT.BY